Вучні


Старонка  спісу вучняў

Вучняў на старонцы –  з 

Аляксееў Карней Іосіфавіч

1943 г.н.

Беларускі скульптар, мастак. Праявіў сябе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры, пераважна ў жанры партрэта. У 1980-1992 узначальваў абласную арганізацыю Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік мастацкіх выставак з 1974. Член Беларускага Саюза мастакоў (1981).

Год выпуску: 1976

Дыпломная праца: Трыпціх «Паэт зямлі беларускай»

Значныя творы: «Партрэт маладой будаўніцы» (1975), «Герой Савецкага Саюза старшы сяржант Н.П.Чэпік» (1980), трыпціх «Якуб Колас» (1976), «Сустрэча» (1986), «Партрэт бацькі» (1987), «Будаўнік Бабкоў» (1988), «Прарок» (1990), «Францыск Скарына» (1990), «Хлеб» (1990), «Малітва» (1994), «Абуджэнне Дняпра» (2004), «Царэўна- жаба» 2005), «Сон слімакі» (2006); шэраг мемарыяльных дошак у гонар вядомых людзей і падзей: Героя Савецкага Саюза, старшага лейтэнанта М.І.Яшына (Магілёў), архіепіскапа Беларускага і Магілёўскага Георгія Каніскага (Магілёў).

Мастацкая палітра Магілёўскага краю

Ананька Уладзімір Іосіфавіч

1929 г.н.

Мастак-скульптар. Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Вялікае месца ў ягонай творчасці займае партрэт.

Год выпуску: 1959

Дыпломная праца:  «Даярка»

Значныя творы: Помнік беларускай партызанцы Фене Конанавай у Любані Мінскай вобласці (у суаўтарстве з архітэктарамі В.Занковічам і Л.Лявіным, 1965-1967), помнік партызанам у вёсцы Чонкі Гомельскай вобласці (у суаўтарстве з В.Занковічам і Л.Лявіным-16). , надмагільны помнік народнаму паэту БССР Я.Коласу (у суаўтарстве са скульптарам М.Якавенкам і архітэктарам М.Мызнікавым, 1970).

Клуб «Соцрэалізм»

Андрэеў Мікалай Мікалаевіч

Год выпуску: 1972

Дыпломная праца:  «Хакеіст»

Андрэйчыкава Ларыса Мікалаеўна

Год выпуску: 1973

Дыпломная праца:  «Маладыя будаўнікі»

Sculptor Anatoly Anikeichik

Анікейчык Анатоль Аляксандравіч

1932-1989

Беларускі савецкі скульптар, народны мастак БССР (1972), прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974).

Год выпуску: 1959

Дыпломная праца:  «Мантажнікі»

Значныя творы: Помнік Н.Ф.Гастэла на скрыжаванні шашы каля г.п.Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі (1964, архітэктары В.Занковіч і Л.Левін), помнік Я.Купале ў Мінску (1972, з Л.Гумілеўскім і А.Заспiцкім, 1974), мемарыяльны комплекс «Прарыў» у г.п.Ушачы Ушацкага раёна Беларусі.

Старонка ў Вікіпедыі

Арцімовіч Анатоль Яфімавіч

1940 г.н.

Скульптар. Член Саюза мастакоў СССР. Член Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1999). Прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2005). Медаль Францыска Скарыны (2009). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2013).

Год выпуску: 1966

Дыпломная праца: Трохфігурная дэкаратыўная група «Юнацтва»

Значныя творы: Помнік «Рагнедзе і Ізяславу» ў Заслаўі, помнік Еўфрасінні Полацкай у Мінску, помнік заснавальніку горада князю Барысу ў Барысаве, помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе, помнік Уладзіміру Храброму- Донскаму ў Малаяраслаўцы, мемарыяльны комплекс, прысвечаны 1-й сусветнай вайне ў Смаргоні.

Старонка ў Вікіпедыі

Астаф’еў Эдуард Барысавіч

1942 г.н.

Беларускі скульптар. Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года.

Год выпуску: 1972

Дыпломная праца: Фантан «Юнацтва»

Значныя творы: Кампазіцыі «Легенда аб Светлагорску», «Раман Шаціла» (Светлагорск); помнікі ахвярам фашызму «Арляня» (Крычаў), М.Багдановічу (Менск), Ф.Скарыну (Прага).

Праект «Выток Нёмана – выток духоўнасці»

Бакуменка Мікалай Антановіч

1941 г.н.

Беларускі скульптар. Праявіў сябе ў галіне манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года.

Год выпуску: 1973

Дыпломная праца:  «Бацька Мінай»

Значныя творы: Манумент Перамогі (в.Сычкова Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл., у суаўтарстве), партрэт В.Корш-Сабліна, скульптуры «Бацька Мінай» (г.Глыбокае Віцебскай вобл.), «Рыцар».

Праект «Выток Нёмана – выток духоўнасці»

Баразеннікаў Анатоль Аляксеевіч

1953-2010

Беларускі скульптар. Праявіў сябе ў станковай, паркавай, мемарыяльнай і манументальнай скульптуры. Удзельнік выставак з 1975 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Год выпуску: 1977

Дыпломная праца: Двухфігурная кампазіцыя «Дэкрэт аб зямлі»

Значныя творы: «Яны абаранілі жыццё», «Мацярынства», «Яблынька», помнік-мемарыял загінуўшым воінам у Рагачове.

Беларусь у асобах і падзеях

Бельскі Мікалай Іванавіч

Год выпуску: 1960

Дыпломная праца:  «Дождж»

Берднікаў Уладзімір Канстанцінавіч

Год выпуску: 1974

Дыпломная праца: Аднафігурная кампазіцыя «Міцкевіч»

Бруй Аляксандр Рыгоравіч

Год выпуску: 1982

Дыпломная праца: Аднафігурная кампазіцыя «Плён»

Булыга Уладзімір Антановіч

1936 г.н.

Год выпуску: 1967

Дыпломная праца: Рабочая мадэль помніка загінуўшым аднавяскоўцам «Партызан»

Значныя творы: Кампазіцыі "Арсемалец" (1967), "Юнацтва баявая" (1968), партрэты камсамольскага паэта 30-х гадоў А.С.Пархацкага і ўдзельніка Мінскага падполля П.К.Шыкаўка (1970); помнікі загінуўшым воінам савецкай Арміі і партызанам для калгаса "Ленінскі шлях" Мядзельскага раёна Мінскай вобласці і саўгаса "Шацк" Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Клуб «Соцрэалізм»

Вакар Сяргей Міхайлавіч

1928-1998

Беларускі і савецкі скульптар у галіне станковай, мемарыяльнай і манументальнай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года. Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 1962 года. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1978).

Год выпуску: 1966

Дыпломная праца:  «Максім Багдановіч»

Значныя творы: Помнікі віцэ-адміралу В.П.Дразду (г. Буда-Кашалёва), паэту М.Багдановічу (Мінск), Ф.Э.Дзяржынскаму ў сядзібе Дзяржынава Мінскай вобласці, герою Грамадзянскай вайны В. М.Азіну (Полацк), дэкаратыўная кампазіцыя для фантана ля гатэля Савета Міністраў БССР у Мінску.

Старонка ў Вікіпедыі

Веліксонаў Аляксандр Пятровіч

1937 г.н.

Скульптар. Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры.

Год выпуску: 1965

Дыпломная праца: Праект помніка на месцы былога канцлагера «Трасцянец», скульптура «Маці, якая пратэстуе»

Значныя творы: Кампазіцыі «Лянок» (1967), «Сям'я Бацькі Міная» (1970). Помнікі вясковым актывістам, расстраляным нямецка- фашысцкімі захопнікамі ў 1941 годзе, у калгасе «Дружба» Гарадзенскай вобласці (у суаўтарстве са скульптарам П.Цомпелям і архітэктарам Ю.Казаковым, 1967), загінуўшым воінам савецкай арміі (у суаўтарстве з Ю.Казаковым, 1967), загінуўшым партызанам у калгасе «Новы шлях» Віцебскай вобласці (у суаўтарстве з Ю.Казаковым, 1970).

Клуб «Соцрэалізм»

Scroll to Top