Вучні
Старонка спісу вучняў
Вучняў на старонцы – з

Слінчанка Уладзімір Пятровіч
1922-2010
Скульптар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Год выпуску: 1965
Дыпломная праца: Шматфігурная група «Заслонаў»
Значныя творы: «Партрэт настаўніка» (1963), групавая кампазіцыя «Заслонаў перад боем» (1965), «Партызанка», кампазіцыя «Партызаны» (1968), помнікі загінуўшым воінам, кампазіцыі «Праметэй» і «Баявыя сяброўкі».
Стасевіч Аляксандр Уладзіміравіч
Год выпуску: 1976
Дыпломная праца: Аднафігурная кампазіцыя «Дума. Ф.Багушэвіч»

Уральскі Анатоль Аляксандравіч
1932-2003
Савецкі і расійскі скульптар, прафесар кафедры скульптуры Уральскага філіяла Расійскай Акадэміі жывапісу, разьбярства і дойлідства.
Год выпуску: 1961
Дыпломная праца: «Абуджаны мацярык»
Значныя творы: Бюсты Дзяржынскага (1967, Перм), Мамчына-Сібірака (1974, Перм) і Кірава (1977, Перм), скульптурная кампазіцыя «На фронт» (1975, Нытва), помнік працоўным і службоўцам хіміка- механічнага завода, якія загінулі ў гады Вялікай вайны (1977, Перм), помнікі Пушкіну (1989, Чайкоўскі) і Тацішчаву, заснавальніку Пермі.

Фінскі Аляксандр Міхайлавіч
1953 г.н.
Скульптар, прафесар кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2011). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2021).
Год выпуску: 1977
Дыпломная праца: «Шастак»
Значныя творы: Мемарыяльны комплекс «Чырвоны Бераг», п.Чырвоны Бераг (архітэктар Л.Левін, мастак С.Каткова), помнік Сімяону Полацкаму ў Полацку (архітэктары Г.Фёдараў і М.Цавік), помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску (у суаўтарстве з А.А. Заспіцкім, архітэктар Г.Фёдараў), скульптурныя кампазіцыі для Нацыянальнага тэатра оперы і балета ў Мінску (у суаўтарстве з М.Шкробатам і Г.Буралкіным).
Харлан Генадзь Рыгоравіч
Год выпуску: 1966
Дыпломная праца: «Ленін з хлопчыкам»

Хмызнікаў Уладзімір Цімафеевіч
1939-1992
Беларускі скульптар у галіне станковай скульптуры і мастак- графік. Член Беларускага Саюза мастакоў (1970). Удзельнік мастацкіх выставак з 1965.
Год выпуску: 1965
Дыпломная праца: Рабочая мадэль статуі «Скарына»
Значныя творы: «Маці-Радзіма», «Беларуска», серыя скульптурных кампазіцый «Тытаны духу і думкі» («Францыск Скарына», «Мікеланджэла», «Андрэй Рублёў», «Леанарда да Вінчы»); цыклы гравюр «Песня песняў».

Церабун Уладзімір Васільевіч
1946 г.н.
Беларускі скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (2007).
Год выпуску: 1973
Дыпломная праца: Мемарыяльны помнік ахвярам фашызму
Значныя творы: Мемарыяльны комплекс «Дальва» (д.Дальва Лагойскага р-на Мінскай вобл.), кампазіцыі «Клёкат буслоў» (г.Скідзель Гродзенскай вобл.), «Дрэва жыцця» (г.п.Вялікая Бераставіца Гродзенскай вобл,), «На Купалле» (Мінск), памятны знак «Крылатая» (г.Гродна, у суаўтарстве).

Шкробат Міхаіл Лявонцьевіч
1945 г.н.
Скульптар, педагог. Дацэнт кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Удзельнік мастацкіх праектаў па выяўленчым мастацтве з 1973 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Узнагароджаны нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2013) і медалём Францыска Скарыны (2016).
Год выпуску: 1973
Дыпломная праца: «Балет»
Значныя творы: Кампазіцыі «Пластыка», «Дзяўчына з веерам», «Перад выхадам», «Партрэт Галі», «Вясна», «Ручай», «Самсон», «Залаты мячык», «Мужчынскі партрэт», «На подыуме», «Сфінкс», «Прыбой», памятны знак загінулым афганцам, мемарыяльная дошка герою Савецкага Саюза А.Фролікаву, помнік народнаму артысту Беларусі Ю.Сідараву, кампазіцыя паркавай скульптуры ў г. Пухавічы, скульптурная кампазіцыя «Якуб Колас» да 125-годдзю нараджэння Я. Коласа, мемарыял на цэнтральнай плошчы ў г. Наваполацку «Арфей», скульптурная кампазіцыя для галоўнага ўваходу тэатра оперы і балета.

Шмакаў Аляксей Ягоравіч
1933-2021
Савецкі беларускі і ўкраінскі скульптар-манументаліст. Член Саюза мастакоў СССР (1964), член Крымскага аддзялення Нацыянальнага Саюза мастакоў Украіны, член Саюза італьянскіх мастакоў, Заслужаны мастак Аўтаномнай Рэспублікі Крым (2011).
Год выпуску: 1959
Дыпломная праца: «Барэльеф»
Значныя творы: Помнікі камунарам Еўпаторыі, М.Горкаму, М.Астроўскаму, Гамеру, Т.Шаўчэнку, маракам- дэсантнікам, творы садова- паркавай скульптуры «Дзеці Радзімы», «Мацярынства», «Хлопчык з гірай», «Хлопчык на дэльфіне», «Адпачываючы Геракл», «Сям'я на пляжы», «Нараджэнне Керкініціды», скульптура вярхоўнага інка Атауальпы на цэнтральнай плошчы Кіта ў Эквадоры, манумент «Раззлаваны вулкан» у Італіі.
