Вучні
Старонка спісу вучняў
Вучняў на старонцы – з

Крохалеў Аляксандр Пятровіч
1943 г.н.
Скульптар у галіне манументальнай і станковай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1967. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1976.
Год выпуску: 1972
Дыпломная праца: Праект «Нармандыя-Нёман»
Значныя творы: Помнік героям Мінскага падполля, мемарыялы «Сожанай вёсцы Брыцалавічы» (Мінская вобл.), «Маці-Беларусь», «Землякам, якія не вярнуліся з вайны»; станковыя кампазіцыі «Космас», «Восеньскія вяселлі», «Нармандыя- Нёман»; партрэты А.Клышкі, Я.Коласа, Ф.Дзяржынскага.

Лазарэвіч Барыс Часлававіч
Скульптар, мастак. Член Беларускага саюза мастакоў. Арганізатар, натхняльнік і першы кіраўнік аддзялення скульптуры Гімназіі–каледжа мастацтваў імя І.А.Ахрэмчыка (аддзяленне адкрыта ў 1966).
Год выпуску: 1965
Дыпломная праца: Паўфігурны партрэт паэткі Цёткі

Лятун Уладзімір Міхайлавіч
1935-2001
Беларускі скульптар. Аўтар эскіза першай сучаснай беларускай дзяржаўнай узнагароды - медалі імя Ф.Скарыны (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва (1999).
Год выпуску: 1961
Дыпломная праца: «Атлет»
Значныя творы: Помнікі воінам і партызанам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, мемарыял воінскай славы «Лудчыцкія вышыні» ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці (у суаўтарстве з архітэктарам П.Белавусавым), помнікі 14 чырвоным слуцкім партызанам у Слуцку 1974), скульптурныя партрэты І.Якубоўскага (1965) і В.Мулявіна (1980), барэльефы «На варце свету» (1970) і «Народныя мсціўцы» (1982), памятныя медалі да 100- годдзя Я.Купалы (1982).

Міско Іван Якімовіч
1932 г.н.
Беларускі скульптар, майстар станковай і манументальнай скульптуры. Член Саюза мастакоў СССР і Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1989). Народны мастак Беларусі (2008). Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2014).
Год выпуску: 1966
Дыпломная праца: «Маці-партызанка»
Значныя творы: Скульптурныя партрэты Юрыя Гагарына (1968) і многіх іншых касманаўтаў. Помнік Ігару Лучанку. Бронзавая статуя Льва Сапегі ў Слоніме (у суаўтарстве з У.Піпіным і С.Логвінавым).

Палякоў Юры Георгіевіч
1944 г.н.
Беларускі скульптар у галіне манументальнай і станковай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1964. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1974.
Год выпуску: 1973
Дыпломная праца: «Партызанская легенда. Спартыўнаму подзвігу А.Мядзведзя прысвячаецца.»
Значныя творы: Дэкаратыўная скульптура «Восень» (Мінск), кампазіцыі «Беларуская быліна», «Блакітны колер», «Арменія», «Перамога», «Зіма А.С.Пушкіна»; партрэты Д.Карбышава, М.Астроўскага, Л.Шчамялёва.

Папоў Дзмітрый Аляксандравіч
1938 г.н.
Скульптар. Працуе ў галіне манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры, пластыцы малых форм. Член саюза мастакоў СССР (1971), член Беларускага саюза мастакоў (1992), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001).
Год выпуску: 1965
Дыпломная праца: Статуя чабана
Значныя творы: Бюсты М.Кутузава, Г.Жукава, народных пісьменнікаў Беларусі І.Мележа, А.Макаёнка, І.Шамякіна, асветніка К.Туроўскага, народнага мастака Рэспублікі Беларусь Г.Вашчанкі. Мемарыяльныя дошкі народнага мастака СССР Я.Майсеенкі, народнага артыста Беларусі А.Рыбальчанкі, акадэміка С.Чуніхіна і В.Белага. Помнікі княгіні Ірыне Паскевіч, Ф.Паскевічу. Кампазіцыя «Буслы» (Масква).

Папсуеў Уладзімір Нікіфаравіч
1924 г.н.
Скульптар. Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Год выпуску: 1966
Дыпломная праца: Фігура «Баец Чырвонай арміі»
Значныя творы: «Маладагвардзейцы Гомеля. Клятва» (1960), «Непакорная» (1961), «Ураджай» (1963), «Рэйкавая вайна» (1964), «Дэкрэт аб зямлі» (1967), «У.І.Ленін у Кастрычніку» (1968), «1905 год» (1970). Помнікі ахвярам фашызму ў г.п.Докшыцы Віцебскай вобласці (1966), воінам Савецкай Арміі, партызанам і партызанкам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у калгасе «Ленінскі шлях» Слуцкага раёна Мінскай вобласці (1969-1970).

Папсуеў Уладзімір Уладзіміравіч
1947 г.н.
Беларускі скульптар у галіне манументальнай і станковай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1987.
Год выпуску: 1979
Дыпломная праца: «Чалавек і прырода»
Значныя творы: Мемарыяльныя знакі «Дрэва памяці» (Мінская вобл.), «Ваярам і партызанам» ((Драгічын, Брэсцкая вобл.), «Загінуўшым у Вялікай айчыннай вайне» (Віцебская вобл.); кампазіцыі «Муза», «Стыхія», «Ніка партызанская», «Вялес», «Францыск Скарына».
Сакалінская Ірына Сяргееўна
Год выпуску: 1965
Дыпломная праца: Шматфігурная група «Тройка»

Салятыцкі Анатоль Іосіфавіч
1940 г.н.
Беларускі мастак і скульптар у галіне манументальнай і станковай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1974. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1978.
Год выпуску: 1972
Дыпломная праца: «Гусляр»
Значныя творы: Кампазіцыі «Сцяганосец», «Раніца», «Непакорная»; помнікі- бюсты С.Прытыцкаму (Бераставіца), Д.Карбышаву (Гродна), І.Філідовічу (Дзятлава).

Санько Яўген Уладзіміравіч
1931-1990
Скульптар, педагог. Працаваў у галіне станковай скульптуры, у асноўным у жанры партрэта.
Год выпуску: 1962
Дыпломная праца: «Абаронца Брэсцкай крэпасці»
Значныя творы: Партрэты Героя Савецкага Саюза Г.Талкуева, хірурга А.Шубы (1966), Героя Савецкага Саюза лётчыка І.Камінскага (1968), Героя Сацыялістычнай Працы А.Горліна (1969), бюсты школьнікаў і студэнтаў.

Сарока Канстанцін Аляксандравіч
1939-1976
Скульптар, майстар спорту СССР па стральбе з лука.
Год выпуску: 1965
Дыпломная праца: Паўфігура «Сталевар»
Значныя творы: Пяціметровы помнік загінуўшым воінам у г.Слуцку, партрэт Марфы Паўлаўны Клімук (маці касманаўта П.Клімука), «Лучнік».

