Вучні
Старонка спісу вучняў
Вучняў на старонцы – з

Гаравая Галіна Аляксандраўна
1941-2011
Беларускі скульптар. Працавала ў манументальнай, станковай, мемарыяльнай і паркавай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года.
Год выпуску: 1972
Дыпломная праца: «Сям'я Міная»
Значныя творы: Помнік палеглым у 1941-1945 гг. (г.п.Хоцімск Магілёўскай вобл.), мемарыял загінуўшым воінам (в. Верцялішкі Гродзенскага р-на); працы "Двое", "Адзінота", "Пячаль" (усе Мінск).

Гарбунова Святлана Рыгораўна
1954 г.н.
Беларускі скульптар. Работы ў манументальнай, станковай і мемарыяльнай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года. Медаль Францыска Скарыны (1995).
Год выпуску: 1978
Дыпломная праца: «Сымон Будны»
Значныя творы: Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец (Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.). Бюсты двойчы Герояў Савецкага Саюза В.Бядулі (Камянец, Брэсцкая вобл.) і А.Дубко (в.Верцялішкі Гродзенскага р-на). Кампазіцыя «Мастак і горад, М.Шагал» (Мінск).

Гвоздзікаў Аляксандр Мікалаевіч
1951 г.н.
Беларускі скульптар. Выявіў сябе ў манументальнай і станковай пластыцы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1985). Узначальваў Віцебскае аддзяленне Беларускага саюза мастакоў.
Год выпуску: 1976
Дыпломная праца: Помнік Герою Савецкага Саюза А.Углоўскаму
Значныя творы: Мемарыяльны ансамбль, прысвечаны дзецям М.Шмырова (1984); помнікі мастакам М.Шагалу (1992, Віцебск), І. Хруцкаму (1996), народнаму артысту Беларусі Г.Дубаву (1996); мемарыяльныя дошкі Героям Савецкага Саюза І.Чарняхоўскаму (1987), генералу І.Люднікаву (1995), мастаку Ю.Пэну (2007); станковыя кампазіцыі: "Партрэт бацькі" (1975), "Рэпін у Здраўнёва" (1987), "MA- MA!!!" (2004); трыпціх «Нараджэнне палёту» (1980).
Гулін Мікалай Сяргеевіч
Год выпуску: 1978
Дыпломная праца: Аднафігурная кампазіцыя «Космас»

Гумілеўскі Леў Мікалаевіч
1930-2021
Беларускі і савецкі скульптар. Член Саюза мастакоў СССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1977). Народны мастак БССР (1991). Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2010).
Год выпуску: 1961
Дыпломная праца: «Салігорск»
Значныя творы: Помнікі Янку Купалу ў Маскве і Мінску (у суаўтарстве), У.Дуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску, Ф.Багушэвічу ў Смаргоні, Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, «Плошча Славы» ў Магілёве. Трыпціх «Паданне аб Нясвіжы» (Нацыянальная бібліятэка Беларусі). бюсты Юрыя Нясвіжскага і Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы. Надмагілле М.Багдановіча ў Ялце.

Давыдзенка Леанід Рыгоравіч
1941-2002
Беларускі савецкі скульптар, жывапісец, графік, педагог.
Год выпуску: 1967
Дыпломная праца: Рэльеф «Ураджай»
Значныя творы: «Купава» (1970-я), «Юнак з вавёркай» (1970-я), «Маці і сын» (1980-я), «Пяшчота» (1980-я), «Лета» (фантан на праспекце Пераможцаў у Мінску) ), «Сымон-музыка» (музычны ліцэй пры Беларускай кансерваторыі), «Дама ў чорным» (Нясвіж), «Любава» (цэнтральны парк Кішынёва, Малдавія).

Дзям’янаў Анатоль Дземідовіч
1925-1972
Мастак-скульптар. Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1962 года. Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 1965 года.
Год выпуску: 1961
Дыпломная праца: «Рабочы торфапрадпрыемства»
Значныя творы: Партрэты калгасніцы (1962), маці (1963), кубінца (1964), паўночніцы (1965), статуарны партрэт Я.Коласа (1967), помнік моладзі і камсамольцам у Чэрвені (1972).

Занковіч Валянцін Паўлавіч
1937 г.н.
Савецкі і беларускі скульптар, архітэктар. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2023).
Год выпуску: 1976
Дыпломная праца: «Памяці загінуўшых у гады вайны»
Значныя творы: Дваццаць памятных знакаў на тэрыторыі БССР, прысвечаных подзвігу камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. (Прэмія Ленінскага камсамола СССР). Мэмарыяльны комплекс Хатынь (Ленінская прэмія СССР). Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць- герой». Помнік-абеліск "Мінск горад-Герой". Помнік "Партызанам Палесся" (Пінск). Помнік «Беларусь- партызанская» (Мінск). Помнік пагранічнікам у Брэсцкай крэпасці. Барэльефы на новым будынку музея Вялікай Айчыннай вайны (Мінск).

Івонцьеў Барыс Уладзіміравіч
1926-1985
Беларускі скульптар. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 1962 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі.
Год выпуску: 1966
Дыпломная праца: Статуя «Камісар Фамін»
Значныя творы: Жанравыя кампазіцыі: «Далоў каланіялізм!» (1959), "Проба металу" (1960), "Да новага жыцця" (1964), "Партызан" (1967); партрэты рабочых Мінскага аўтазавода (1959), Герояў Савецкага Саюза А.К.Гараўца (1957), Р.Зорге (1967), М.Кедышкі (1970); помнікі сакратару Мінскага падпольнага абкама А.Ф.Брагіну ў Любані (у суаўтарстве з архітэктарам Я.А.Печкіным, 1960), Герою Савецкага Саюза П.М.Купрыянаву ў Жодзіне (у суаўтарстве з архітэктарам В.П.Занковічам, 1965) У.І.Леніну ў Лепелі (у суаўтарстве са скульптарам І.Н.Глебавым і архітэктарам Ю.І.Казаковым, 1969-1970).
Касіцын Вячаслаў Віктаравіч
Год выпуску: 1973
Дыпломная праца: «Сеяцелі»
Кліменка Віктар Аляксеевіч
Год выпуску: 1973
Дыпломная праца: «Заклік да паўстання»

Краўчанка Ігар Уладзіміравіч
1926 г.н.
Беларускі скульптар у галіне манументальнай і станковай скульптуры. Удзельнік мастацкіх выставак з 1958 года. Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 1969 года. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1970- 1976).
Год выпуску: 1966
Дыпломная праца: Фігура «Пераможца»
Значныя творы: Бюсты Я.Коласа (п.Николаевщина Минской обл.) и К.Заслонова (ст.Заслонов Витебской обл.); композиции «Победитель», «Генерал В.Корж», «Прощание», «Дети войны»; памятники погибшим советским воинам и партизанам (Витебская обл.), жертвам фашизма в Верхнедвинске.